Фота: сацыяльныя сеткі

Фота: сацыяльныя сеткі

Берасцеец Віталь Зарадзей у пэўны момант лічыўся самым пажылым палітычным зняволеным у краіне.

За скаргі, якія ён накіроўваў у суд (і дзе знайшлі «абразы суддзяў», «абразы Лукашэнкі»), пенсіянеру тады прысудзілі два гады калоніі. Ён цалкам адсядзеў тэрмін ды ў снежні 2022 выйшаў на волю.

Але 5 і 6 верасня суд Брэсцкага раёна разглядаў новую крымінальную справу супраць Віталя Зарадзея.

Дзе і ў якім стане знаходзіцца Зарадзей — дакладна невядома. У судовую залу ён на пачатку суда не заходзіў.

Таксама дакладна невядома, што Зарадзею ставілі ў віну гэтым разам, бо ад самага пачатку суддзя Сухадольская закрыла працэс. Але ў судовым раскладзе былі пазначаны артыкулы, якія закідалі Зарадзею: арт. 391 (абраза суддзі), ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 377 (пашкоджанне дакументаў).

Чытайце таксама:

Мінчука асудзілі на два з паловай гады калоніі за перасылку відэа вайсковай тэхнікі

Жыхарку Магілёва затрымалі за БЧБ-манікюр. Яе дапытваюць са змененымі галасамі

Бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова асудзілі трэці раз запар

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9