Выданне піша пра неабходнасць тэрміновай пабудовы на кляштары часовага даху і кансервацыі фрагментаў сцен.

Кляштар доўгі час стаіць без дагляду і без кансервацыі. У красавіку 2023 года ў ім абрынулася сцяна.

Касцёл XVIII стагоддзя ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў як помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння (2-я катэгорыя), але такі высокі статус не паспрыяў спыненню яго разбурэння.

Нарэшце ўлады задумаліся пра неабходнасць кансервацыі пакуль не цалкам страчанага кляштара.

Адкрыты спецыяльны дабрачынны рахунак:

BY39AKBB31320112601822300000, код AKBBBY2X, УНП 300006248.

Больш падрабязна пра бернардзінскі кляштар на Ушаччыне чытайце тут

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?