Польскія памежнікі. Фота: Памежная служба Польшчы

Польскія памежнікі. Фота: Памежная служба Польшчы

«Каля 21:00 (па польскім часе) непадалёк ад населенага пункта Дубічы-Царкоўныя 7 чалавек у беларускай форме і балаклавах пачалі страляць з рагатак у польскіх памежнікаў і сляпіць іх спецыяльнымі ліхтарыкамі. Невядомыя асобы рабілі гэта з тэрыторыі Беларусі», — распавяла польская памежная служба.

Па інфармацыі ведамства, на месца здарэння адразу была адпраўленая спецмашына. Ніхто з польскіх памежнікаў пры нападзе не пацярпеў.

Нагадаем, што праз пастаянныя спробы незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы і наяўнасць у Беларусі расійскіх наймітаў ПВК «Вагнер» Польшча пачала істотна павялічваць колькасць сваіх узброеных сіл побач з Беларуссю і нават прапрацоўвала план поўнага закрыцця мяжы (але цяпер сітуацыя перастала быць моцна напружанай).

У дадатак да гэтага польскія ўлады выказалі жаданне размясціць у сябе амерыканскую ядзерную зброю ў адказ на размяшчэнне такой жа ў Беларусі з боку Расіі.

Чытайце таксама:

На Венецыянскім фестывалі ганаравалі фільм пра мігранцкі крызіс на беларускай мяжы

Адыход тэмы ПВК «Вагнер» на другі план не азначае, што пра яе забыліся ў Польшчы — дарадца Дуды

«Вельмі магутны кантынгент». Украінская разведка назвала колькасць расійскіх вайскоўцаў ва Украіне

Клас
5
Панылы сорам
16
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
75