Мурал у дворыку на Карла Маркса, 11. Крыніца: старонка Леаніда Шчаглова ў Instagram

Мурал у дворыку на Карла Маркса, 11. Крыніца: старонка Леаніда Шчаглова ў Instagram

Адкрыццё прымеркавалі да Дня горада, якое будуць адзначаць 9 верасня. Ініцыятар стварэння мурала — уласнік прыватнай галерэі халоднай зброі «Арсенал» і былы шматгадовы дырэктар Гродзенскага мясакамбіната Анатоль Грышук. Аўтар мурала — гродзенскі мастак Уладзімір Качан.

За ўзор былі ўзятыя гравюры старажытных майстроў. Да іх дадалі віды горада. На выявах можна ўбачыць пажарную каланчу, вуліцу Замкавую, а таксама аленя святога Губерта. Стары замак выявілі ў сучасным выглядзе, а таксама так, як ён выглядаў на вядомай гравюры Мацея Цюнта.

«Гэтую ідэю мы прыдумалі разам з маімі сябрамі, сярод якіх былі творчыя асобы. Спачатку былі думкі паклікаць дзяцей і размаляваць сцяну графіці, але потым вырашылі зрабіць па-іншаму», — сказаў Анатоль Грышук «Вячэрняму Гродну».

Мурал у гродзенскім дворыку на Карла Маркса, 11. Крыніца: старонка Леаніда Шчаглова ў Instagram

Мурал у гродзенскім дворыку на Карла Маркса, 11. Крыніца: старонка Леаніда Шчаглова ў Instagram

Паводле слоў Грышука, са сродкамі на стварэнне мурала дапамаглі яго сябры. Сярод іх не толькі гродзенцы. Маўляў, ніхто не адмовіўся паўдзельнічаць у праекце, а «двое пакрыўдзіліся, што ім не прапанавалі».

Побач са сцяной высадзяць кветкі і кусты. На клумбе ўсталявалі металічную скульптуру аленя, якую Грышуку падаравалі на 50-годдзе. Таксама ёсць скульптуры каваля, які куе меч, і чалядніка, які разагравае агмень.

Чытайце таксама:

У Гродне памянялі дату святкавання Дня горада ўжо трэці раз за тры гады

У Расонах з'явіўся мурал з каласамі, валошкамі і бусламі

Работнікі культуры і адукацыі Гарадоччыны размалявалі прыпынкі да Дня беларускага пісьменства. І ўзяліся за дамы

На выхадзе са станцыі метро «Інстытут культуры» з'явіліся прыгожыя муралы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?