«Беларусбанк» у Слуцку ўпрыгожылі выявамі слуцкіх паясоў. Усе фота: slutsk-gorod.by

«Беларусбанк» у Слуцку ўпрыгожылі выявамі слуцкіх паясоў. Усе фота: slutsk-gorod.by

Работы выкананы ўручную мастаком, яго імя выданне не называе.

«Падобныя канцэпцыі інтэрʼераў з мясцовымі славутасцямі раней былі рэалізаваны ў некаторых абласных гарадах, цяпер прыйшоў час і нашага горада», піша мясцовае выданне slutsk-gorod.by.

Слуцкія паясы — адна з выбітных славутасцяў горада, якая стала каштоўным скарбам усіх беларусаў. Гэтыя паясы — вяршыня ткацкага мастацтва — і атрымалі назву ад слуцкай мануфактуры, стваральнікам якой быў вялікі гетман літоўскі Міхаіл Казімір Радзівіл.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0