Пачатак экскурсіі: 3 верасня (нядзеля), 12:45
Збор каля Белага доміка (Biały dom), парк Łazienki Królewskie
Мерапрыемства правядуць адмыслоўцы з milesiustours.eu.
Тых, хто далучыцца да яго, чакае гульня-квэст «Карона караля Стаха» па матывах беларускай гісторыі і літаратуры, а таксама легендаў са ўсяго свету!
Удзельнікі падзеляцца на каманды, а на працягу квэста ім будзе дапамагаць дзённік караля Стаха. Разгадвацца сакрэты і галаваломкі будуць для таго, каб знайсці схаваную карону і супакоіць дух караля.
Чакаецца цудоўнае надвор'е, трэба браць з сабой пледы!
Чытайце таксама:
Распачаўся найбуйнейшы фотаконкурс. Удзельнічаць можа кожны, а здымкі пабачаць па ўсім свеце
У Мюнхене другі раз адбудзецца Фестываль сучаснай беларускай культуры Minsk x Minga
У беларускага тэатра можа з’явіцца свой будынак у Варшаве. Дзе і як падпісаць петыцыю





