Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Харчова-ветэрынарная служба Латвіі аштрафавала мужчыну за жорсткае абыходжанне з сабакам. Мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, збіў пакінутага на ланцугу сабаку, піша Delfi.lv.

Матэрыялы справы інспектарам перадала Дзяржпаліцыя, якую, у сваю чаргу, выклікала ўладальніца сабакі.

Паводле яе слоў, двое чалавек, адзін з іх падлетак, распіваючы алкаголь, вырашылі збіць сабаку, які сядзеў непадалёк ад іх. Спачатку жывёлу дубінай біў дарослы, а затым далучыўся падлетак.

На падставе атрыманай ад паліцыі інфармацыі Харчова-ветэрынарная служба пачала адміністрацыйны працэс за жорсткае абыходжанне з жывёлай. Беручы пад увагу ўсе абставіны, у тым ліку і абцяжарвальныя, было вынесена рашэнне прымяніць да вінаватага максімальны грашовы штраф — 2000 еўра.

Матэрыялы справы, пачатай у дачыненні да непаўналетняга, перададзеныя на разгляд краёвай адміністрацыйнай камісіі.

Па даных ветэрынарнай службы, за шэсць месяцаў 2023 года было атрымана больш за 400 скаргаў на парушэнні ўмоў утрымання жывёл або на жорсткае абыходжанне з жывёламі. Амаль у палове выпадкаў парушэнні пацвердзіліся.

Чытайце таксама:

На літоўска-беларускай мяжы ў Лаварышках тых, хто едзе з Беларусі, абнюхвае і абшуквае сабака. І атрымлівае за гэта пачастунак

У Беларусі можна застрахаваць хатняга гадаванца. Трэніруемся на котцы

Не спадабаўся брэх: мужчына стрэліў з пісталета ў сабаку, а потым у яго гаспадара

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6