Грант Шэпс. Фота: Kin Cheung / AP Photo

Грант Шэпс. Фота: Kin Cheung / AP Photo

Новы міністр абароны Брытаніі паабяцаў працягваць падтрымку Украіны.

«Прыступаючы да працы ў Міністэрстве абароны, з нецярпеннем чакаю супрацоўніцтва з адважнымі мужчынамі і жанчынамі нашых Узброеных сіл на варце бяспекі нашай краіны і працягу падтрымкі Вялікабрытаніяй Украіны ў яе барацьбе супраць варварскага ўварвання Пуціна», — напісаў ён. 

Літаральна на мінулым тыдні Шэпс наведваў Кіеў як міністр энергетыкі і напісаў тады, што «ўбачыў людзей, якія рашуча выступілі супраць тыраніі Пуціна і агрэсіі Расіі». 

Вясной 2022 года Шэпс паведамляў, што прыняў у сябе дома сям'ю ўкраінскіх уцекачоў.

Бэн Уолес сёння падаў у адстаўку з пасады міністра абароны Вялікабрытаніі. На пытанне, што ён будзе рабіць далей, Уолес адказаў, што быў бы рады пайсці працаваць у бар або проста заняцца нечым зусім іншым.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0