Паводле крыніц канала «ВЧК-ОГПУ», пахаванне будзе праходзіць у закрытым рэжыме, на ім будзе каля 50 чалавек з блізкага атачэння. 

«На пахаванне прыехала маці, апошняя жонка Вагнера (вельмі маладая дзяўчына), двое дзяцей. Пасля пахавання праход на могілках будзе адкрыты ўсім ахвотнікам. Магіла для Дзмітрыя Уткіна прыгатаваная недалёка ад аркі Памяці», — піша канал.

Пахаванне Дзмітрыя Уткіна. Фота: SOTA

Пахаванне Дзмітрыя Уткіна. Фота: SOTA

Паводле яго інфармацыі, Уткіна пахаваюць з вайсковымі ўшанаваннямі, але не поўнымі: труну не павязуць на могілкі на лафеце ў суправаджэнні роты ганаровай варты і не будзе артылерыйскіх залпаў.

53-гадовы Уткін, які сваім пазыўным і даў назву ПВК, раней служыў афіцэрам спецназа ГРУ, меў званне падпалкоўніка. 

Ён быў на борце самалёта Embraer Legacy 600, які разбіўся, разам з Прыгожыным. 29 жніўня Прыгожына пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на падкрэслена непрэстыжных могілках. Ні Пуціна, ні іншых прадстаўнікоў расійскай палітычнай эліты на пахаванні не было. Само пахаванне прайшло таемна.

Чытайце таксама:

«Усё ў парадку». Прыгожын і пасля смерці працягвае містыфікаваць — з’явілася відэа з ім

ПВК «Вагнер» прапануе наймітам шукаць іншую працу — Важные истории

Прыгожына пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на падкрэслена непрэстыжных могілках

Пяскоў заявіў, што расійская дзяржава не фінансавала ПВК «Вагнер». Пуцін раней гаварыў зусім іншае

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
6