Ушанаванне загінулых Прыгожына і Уткіна ў Растове-на-Доне. Фота: Vladimir Alexandrov / Anadolu Agency via Getty Images

Ушанаванне загінулых Прыгожына і Уткіна ў Растове-на-Доне. Фота: Vladimir Alexandrov / Anadolu Agency via Getty Images

Ад «амерыканскіх і іншых заходніх чыноўнікаў» журналісты NYT даведаліся, што, згодна з папярэднімі данымі разведкі, магчымай прычынай гібелі самалёта з кіраўніцтвам «Вагнера» лічаць выбух на борце.

Канчатковых высноў яшчэ няма, аднак выбух называюць «асноўнай тэорыяй». Мяркуюць, што выклікаць яго магла бомба або іншая прылада на борце, хоць не адпрэчваюць і іншых варыянтаў, такіх, як няякаснае паліва.

Спадарожнікі, якімі карыстаюцца ЗША для збору звестак, не зафіксавалі пуску ракеты, і няма іншых доказаў таго, што самалёт збіла ракета «зямля — паветра».

Амерыканскія суразмоўцы NYT кажуць, што амерыканская разведка яшчэ не пацвердзіла факта гібелі Прыгожына, хоць многія чыноўнікі лічаць гэта магчымым. І амерыканскія, і еўрапейскія суразмоўцы журналістаў мяркуюць, што самалёт тым ці іншым спосабам знішчылі на загад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Associated Press са спасылкай на амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў таксама піша пра выбух у якасці асноўнай версіі. Іх суразмоўцы не ўдаваліся ў дэталі здагадак, што магло выклікаць выбух.

Раней агенцтва Reuters са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў паведаміла, што ў ЗША схіляюцца да версіі з ракетай, хоць гэта папярэднія здагадкі.

Як вядома, у сераду ўвечары расійскія СМІ і Расавіяцыя паведамілі, што ў Цвярской вобласці разбіўся самалёт, сярод пасажыраў якога быў зарэгістраваны заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын і ягоны намеснік Дзмітрый Вагнер Уткін, чый пазыўны даў назву групоўцы.

Чытайце таксама:

«Чалавек складанага лёсу, і памылкі ў яго былі сур'ёзныя ў жыцці». Пуцін выказаў шматслоўныя спачуванні сям'і Прыгожына

На месцы падзення прыгожынскага «Эмбраера» знайшлі зброю

З'явілася яшчэ адна версія выбуху ў самалёце Прыгожына 

Раней «на іх драчылі», а «цяпер нашы ССА абклалі гэты лагер з усіх бакоў». Беларускія афіцэры расказалі пра апошнія навіны вакол «Вагнера»

Целы загінулых у авіякатастрофе бізнэс-джэта Прыгожына нельга апазнаць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?