Схема магчымай устаноўкі выбухоўкі, па версіі крыніц «Базы»

Схема магчымай устаноўкі выбухоўкі, па версіі крыніц «Базы»

Паводле інфармацыі крыніц «Базы», выбух самаробнай бомбы адбыўся ў сэрвісным адсеку ў раёне санвузла. Прычым следчыя не выключаюць, што на борце «Эмбраера» магло быць два выбуховыя прыстасаванні.

«Версія аб ужыванні СПА не прыярытэтная», — настойвае «База». Нібыта на дэталях «Эмбраера» «занадта мала пашкоджанняў ад шрапнелі». Акрамя таго, падчас падзення самалёта ў небе не было відаць інверсійных слядоў ракеты, піша канал.

«Пакуль усё паказвае на тое, што выбух адбыўся ў сэрвісным адсеку ў раёне хваставой часткі самалёта, якая ўпала за некалькі кіламетраў ад фюзеляжа. З адсека, які адначасова з'яўляецца грузавым, ёсць доступ і да туалета, размешчанага ў хвасце. Кіль «Эмбраера» застаўся практычна цэлым», — піша канал.

Па версіі крыніц «Базы», бомба наўрад ці была ўсталяваная ў адсек шасі: побач размешчаныя паліўныя бакі і пры дэтанаванні самаробнага выбуховага прыстасавання ў гэтым месцы самалёт быў бы агорнуты агнём ужо пры падзенні.

Расследаванне следчыя, паводле «Базы», пачалі з адпрацоўкі этапу тэхнічнага абслугоўвання самалёта ў Шарамеццеве перад вылетам у Санкт-Пецярбург. Са слоў крыніц, асабліва следчых цікавіла, ці ёсць новыя супрацоўнікі, якія толькі нядаўна выйшлі на працу.

Да гэтага з'явілася інфармацыя, што выбухоўка магла быць закладзеная ў адсек шасі самалёта Прыгожына. 

Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма.

Борт Яўгена Прыгожына Embraer ERJ-135BJ Legacy 600 разбіўся ў небе над Валдаем за 50 км ад рэзідэнцыі Пуціна 23 жніўня.

Чытайце таксама:

Хто тыя людзі, што загінулі ў авіякатастрофе разам з Прыгожыным

«За 22 секунды борт упаў на 2,5 кіламетра». Flightradar24 апублікаваў дакладны графік падзення самалёта Прыгожына

На месцы крушэння самалёта знойдзены тэлефон Прыгожына

Побач з месцам падзення самалёта Прыгожына стаяла чатыры дывізіёны С-300 — The Moscow Times

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
24
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
5