Петэры Орпа і Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Петэры Орпа і Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Мы сёння гаварылі з прэм'ер-міністрам [Фінляндыі Петэры Орпа]. Калі вы не супраць, не ўсё буду публічна казаць, але мы бачым, што на некалькіх кірунках мы ідзём наперад. Нам вельмі складана, вельмі шчыльнае мініраванне, проста тысячы мін — гэта тое, што пакідае пасля сябе Расія.

Самая галоўная тэндэнцыя, пра якую мне штодня дакладваюць вайскоўцы, — мы ўвесь час рухаемся і рухаемся наперад. Так, патроху, але кірунак правільны».

22 жніўня ў Мінабароны Украіны паведамілі, што 47-я брыгада з боем увайшла ў сяло Рабоціна Запарожскай вобласці і арганізавала эвакуацыю мірных жыхароў. Расіяне абстрэльваюць сяло з артылерыі.

16 жніўня афіцыйна пацвердзілі, што УСУ вызвалілі Ураджайнае ў Данецкай вобласці.

Чытайце таксама:

Украінцы з боем увайшлі ў Рабоціна, адтуль эвакуіруюць мірных жыхароў

Зяленскі заявіў, што гатовы абмяняць Белгарад на членства Украіны ў НАТА

Чаму ўкраінскае контрнаступленне ідзе павольней, чым чакалася

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0