Фота: Wikimedia Commons

Фота: Wikimedia Commons

Боты сталі значна лепш і хутчэй спраўляцца з тэстамі CAPTCHA, чым людзі, якія самі і прыдумалі гэтыя тэсты для выяўлення і адсейвання ботаў.

Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта, якія нядаўна апублікавалі сваю працу ў часопісе New Scientist.

Новае даследаванне абапіралася на вынікі выпрабаванняў 1000 адабраных кандыдатаў розных узростаў, нацыянальнасцей, гендараў і ўзроўняў адукацыі. Яны павінны былі прайсці тэсты CAPTCHA на 120 вэб-сайтах і параўнаць свае паказчыкі правільнасці і хуткадзейнасці адказаў з такімі ж у сучасных ботаў розных відаў складанасці.

Вынікі аказаліся парадаксальнымі.

«Прадукцыйнасць ботаў аказалася значна вышэйшая за паказчыкі людзей. Наша 1000 кандыдатаў у сярэднім паказала ад 50 да 84% дакладнасці за 9—15 секундаў працы. Боты ж менш чым за секунду прадэманстравалі правільнасць адказаў у 99,8% выпадкаў. Эпоха CAPTCHA цалкам адышла ў мінулае», — сцвярджаюць навукоўцы ў сваім новым даследаванні.

Цяпер асноўная задача — пошук годнай альтэрнатывы тэстам «капчы», бо яны ўжо няздольныя выконваць свае базавыя функцыі выяўлення ботаў.

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта прапануюць выкарыстоўваць складаныя алгарытмы або нейрасеткі, якія будуць фонава шукаць ботаў і праграмаваць для іх зусім новыя і рандомныя задачы. Гэты метад, па запэўненнях навукоўцаў, цалкам вызваліць карыстальнікаў ад праходжання бясконцых тэстаў на сайтах. 

Пры гэтым даследчыкі падкрэсліваюць, што на гэты момант ніякія алгарытмы і нейрасеткі не змогуць спыніць па-сапраўднаму прасунуты штучны інтэлект, які будзе здольны цалкам зымітаваць паводзіны чалавека.

Чытайце яшчэ:

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь

Чат-боты са штучным інтэлектам пішуць навіны. Як гэта змяняе працу рэдакцый

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
2