Фота: marafest.fm

Фота: marafest.fm

2 верасня адбудзецца мультыкультурны музычны дабрачынны Mara Fest у польскім Сопаце, піша Reform.by.

У ім возьмуць удзел артысты з Польшчы, Украіны і Беларусі: Sarsa, Brodka, Іван Дорн, Ляпіс Трубяцкі, Navi Band, Intelligency.

Падчас фестывалю адбудуцца сустрэчы з папулярнымі блогерамі і інфлюэнсерамі. Будуць працаваць актыўныя зоны для дзяцей, спартыўныя і лагічныя гульні, стэнды майстроў. Таксама будзе зона ежы і напояў.

Адной з асноўных мэт Mara Fest 2023 з’яўляецца падтрымка жыхароў Украіны. Таму частка прыбытку ад мерапрыемства будзе пераведзена на рахунак дабрачыннай арганізацыі Фонд «Маша», якая дапамагае пацярпелым маці і дзецям з Украіны.

Фонд «Маша» — грамадская арганізацыя, створаная ў 2020 годзе для процідзеяння ўсім відам гвалту. З пачатку ўварвання Расіі ва Украіну фонд дапамагае жанчынам і дзецям, якія пацярпелі ад вайны, пераадолець псіхалагічныя наступствы ваенных траўмаў.

У абмежаванай колькасці будуць даступныя білеты-кемпінгі коштам 100 злотых (пры ўмове пакупкі 2 білетаў на фестываль, кемпінг знаходзіцца ў маляўнічым месцы каля самага мора ў Сопаце).

Усе квіткі тут.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0