Плакат з надпісам «Рускі акупант — найлепшае ўгнаенне» ў Латвійскай Нацыянальнай бібліятэцы. Фота: facebook.com/konstantin.chekushin

Плакат з надпісам «Рускі акупант — найлепшае ўгнаенне» ў Латвійскай Нацыянальнай бібліятэцы. Фота: facebook.com/konstantin.chekushin

Латвійскае бюро амбудсмена прааналізавала плакат з надпісам «Рускі акупант — найлепшае ўгнаенне» на прадмет распальвання нянавісці. Ніякіх парушэнняў па выніках праверкі выяўлена не было, паведамілі ў бюро, піша Delfi.lv.

Раней у Бюро амбудсмена паступіла скарга на плакат, выстаўлены ў Латвійскай Нацыянальнай бібліятэцы. З пункта гледжання заяўніка, згаданая праца заклікала да генацыду, забойства, а таксама непасрэдна пагражала яго жыццю. У бюро, аднак, з гэтым не пагадзіліся і палічылі, што плакат «Рускі акупант — найлепшае ўгнаенне» — гэта прымальная ў цяперашніх умовах форма мастацкага выказвання.

«Нормы міжнароднага права выразна дазваляюць пазначыць крытэры, па якіх можна адрозніць распальванне нянавісці ад дапушчальных спосабаў выказвання свабоды слова. Яны складаюцца са зместу выказванняў, кантэксту, у якім яны выяўленыя, наколькі яны абразлівыя і публічныя, якая іх асноўная мэта і г. д. Важна ацэньваць усе гэтыя крытэры ў сукупнасці, а не паасобку. Акрамя таго, суб'ектыўна абразлівы твор мастацтва не азначае адразу распальвання нянавісці», — тлумачаць у бюро.

Ужываючы крытэры ацэнкі распальвання нянавісці, праваахоўнік правёў аналіз працы і не выявіў парушэнняў.

«Праваахоўнік прызнае, што любая чужая інтэрпрэтацыя твора мастацтва можа быць патэнцыйна суб'ектыўна абразлівай і, такім чынам, уплываць на суіснаванне розных груп грамадства, асабліва падчас ваенных дзеянняў. Аднак, паважаючы свабоду мастацтва і творчасці, агульны палітычны кантэкст выставы ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі ва Украіне, паходжанне аўтараў і мэту выставы, праваахоўнік прыйшоў да высновы, што межы свабоды слова не парушаліся ў гэтай сітуацыі. Амбудсмен таксама не знайшоў распальвання нянавісці на канкрэтнай выставе ўкраінскіх мастакоў», — гаворыцца ў заяве бюро.

Плакат з надпісам «Рускі акупант — найлепшае ўгнаенне» быў выстаўлены ў Латвійскай Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках экспазіцыі «Скульптуры і жывапіс групы ўкраінскіх мастакоў» TIGOIS project «Мы пераможам! Переможемо!».

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1