Генерал Жаржэлен загінуў у пятніцу, 18 жніўня, у выніку падзення падчас паходу ў гарах Пірэнеяў, паведамляе The Art Newspaper.

Паводле даных мясцовай жандармерыі, увечары 18 жніўня прадстаўнік базы Les Estagnous паведаміў, што адзін з іх гасцей не вярнуўся з паходу. Пазней праваахоўнікі выявілі на схіле вяршыні Мон-Валье цела мужчыны, якога апазналі як Жаржэлена.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які прызначыў Жаржэлена куратарам рэстаўрацыі Сабора Парыжскай Божай Маці пасля пажару, што адбыўся ў красавіку 2019 года, у сваёй афіцыйнай заяве аддаў даніну павагі аднаму з «найвялікшых салдатаў Францыі», які «камень за каменем аднаўляў зраненую прыгажосць Нотр-Дама».

«Са смерцю генерала Жан-Луі Жаржэлена нацыя губляе аднаго са сваіх вялікіх салдатаў. Францыя — аднаго са сваіх вялікіх служыцеляў. Сабор Парыжскай Божай Маці — галоўнага стваральніка свайго адраджэння», — напісаў Макрон у сацсетцы.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
11
Абуральна
1