Фота: Закарпацкая абласная вайсковая адміністрацыя

Фота: Закарпацкая абласная вайсковая адміністрацыя

Новак сустрэлася з кіраўніцтвам абласной ваеннай адміністрацыі, аблсавета, Берагаво і раёна.

На сустрэчах абмеркавалі вынікі і перспектывы ўзмацнення трансгранічнага супрацоўніцтва, у тым ліку і тых праектаў, якія пачалі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

Таксама Новак плануе сустрэцца з прадстаўнікамі царквы, пагутарыць з сям'ёй аднаго з этнічных венграў, які загінуў абараняючы Украіну, і дзецьмі шматдзетных сем'яў. Пасля гэтага яна адправіцца ў Кіеў.

Гэта будзе другая паездка прэзідэнткі Венгрыі за час поўнамаштабнай вайны —пасля першага прыезду 26 лістапада 2022 года.

Каталін Новак лічыць, што свет павінен перашкодзіць Расіі ўвасобіць яе ваенныя мэты ва Украіне — у той жа час яна супраць таго, каб Будапешт дапамагаў Кіеву зброяй, і лічыць санкцыі неэфектыўнымі.

У сакавіку венгерская прэзідэнтка заявіла аб падтрымцы мірнага плана для Украіны, які не прадугледжвае перамогі Расіі і ў той жа час грунтуецца на «рэалістычных мэтах».

Чытайце таксама:

Фонд Сораса цалкам згортвае дзейнасць у Еўрасаюзе

Орбан: Прыйдзе час, калі слабыя народы загінуць, а моцныя выжывуць

Украіна больш не суверэнная дзяржава — Орбан

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0