Імаверна, вайсковы аэрадром «Сольцы» Наўгародскай вобласці пасля ўдару беспілотніка. Фота з'явілася ў сеціве 21 жніўня

Імаверна, вайсковы аэрадром «Сольцы» Наўгародскай вобласці пасля ўдару беспілотніка. Фота з'явілася ў сеціве 21 жніўня

Так, раніцай 19 жніўня дыверсанты, якія супрацоўнічаюць з украінскай вайсковай выведкай, атакавалі беспілотнікамі вайсковы аэрадром у Сольцах Наўгародскай вобласці РФ. Быў знішчаны бамбавік Ту-22М3, яшчэ два самалёты атрымалі пашкоджанні.

А раніцай 21 жніўня ў Калужскай вобласці Расіі на аэрадроме «Шайкоўка» ў выніку атакі дронаў, якія запусцілі дыверсанты ГУР, пашкоджанні атрымалі яшчэ два расійскія бамбавікі, сцвярджае выданне.

«Гэтыя аперацыі з дронамі каардынуюцца ГУР і нанеслі адчувальныя страты ворагу ў ваеннай авіяцыі. Ды і галоўнае, што такіх самалётаў [як Ту-22М3] у краіне-агрэсары ўжо не вырабляюць», — дадала крыніца ў ГУР.

Афіцыйна гэта інфармацыя не была пацверджана. Расійскае Мінабароны пацвярджала пашкоджанне толькі аднаго самалёта ў Сольцах.

 Чытайце таксама:

Падмаскоўе зноў атакавалі беспілотнікі: ёсць пашкоджанні

Украіне трэба 128 знішчальнікаў, каб замяніць стары авіяпарк і здабыць перавагу ў небе — Паветраныя сілы Украіны

З'явіліся ФОТА, на якіх меркавана гарыць расійскі стратэгічны бамбавік Ту-22М3 пасля атакі беспілотнікам

Клас
33
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0