Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапіла інфармацыйная прадукцыя праекта «Грустный Коленька». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 18 жніўня. 

Прызнаныя таксама экстрэмісцкімі матэрыяламі тэлеграм-каналы:

  • «Валанцёры Офіса»,
  • «Good morning Gruchevka»,
  • «Беларускі дом ва Украіне»,
  • «Каардынуючая ўправа нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь»,
  • «Дамброўка-3 — чат квартала». 

А таксама:

  • старонка «Укантакце» «Альтернатива Беларусь»;
  • сайт і сацсеткі праекта «Shakal.Today»;
  • інстаграм-старонка «honor-blr»;
  • тэлеграм-стыкеры «Дзякуй»;

Экстрэмісцкім фармаваннем прызнаны праект Таццяны Мартынавай «Хопіць баяцца!».

Чытайце таксама:

Уладзімір Някляеў адрэагаваў на тое, што кнігу яго выбраных твораў прызналі экстрэмісцкай

Тэлеграм-канал «Хрысціянскай візіі» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

Навіна пра абвяшчэнне ў Беларусі «экстрэмісцкімі» вершаў XIX стагоддзя стала самай чытанай на Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6