Ілюстрацыйны здымак. Фота: МНС

Ілюстрацыйны здымак. Фота: МНС

Праграма прадугледжвае перамяшчэнне спецыяльнай тэхнікі МНС і МУС, экіпіраванага асабовага складу і ўключэнне сістэмы абвестак.

«Просім з разуменнем паставіцца да правядзення гэтых мерапрыемстваў», — піша МНС.

З 1 да 6 верасня на тэрыторыі Беларусі ўпершыню пройдзе спецыяльнае вучэнне выратавальных падраздзяленняў краін Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) «Скала — 2023». Чакаецца ўдзел каманд з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

4 верасня вучэнне разгорнецца на тэрыторыі Беларускай АЭС і Астравецкага раёна. Выратавальнікі будуць адпрацоўваць ліквідацыю наступстваў аварыі на станцыі. 5 верасня актыўная фаза пройдзе ў філіяле «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэта грамадзянскай абароны МНС у Барысаўскім раёне.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прыгразіў падрывам БелАЭС і заявіў пра кантрактную армію на аснове вагнераўцаў

Другі энергаблок БелАЭС выпрацаваў першы мільярд кілават-гадзін электраэнергіі. Але хутка яго адключаць ад сеткі

Мінэнерга абвяргае інфармацыю пра «масавыя дэфекты» на БелАЭС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0