У Маскве падчас залевы, якая прайшла 20 жніўня, зніклі як мінімум пяць чалавек, якія адправіліся на экскурсію па падземных калектарах. 

Паводле даных Baza, сярод удзельнікаў экскурсіі былі 47-гадовы кіраўнік PR-службы кампаніі «Ланіт» Дзмітрый Маркушкін, яго 15-гадовая дачка Лізавета, іх 18-гадовы сваяк Глеб Лагашын і яго сяброўка. Вёў экскурсію дыгер-гід. 

Пасля залевы з групай знікла сувязь, сваякі зніклых звярнуліся ў паліцыю.

21 жніўня, пішуць Mash і 112, у Маскве-рацэ былі выяўленыя целы юнака і дзяўчыны. 

Паводле Shot, знойдзены тры целы: юнака і дзвюх дзяўчат.

Baza таксама паведамляе аб трэцім знойдзеным целе, але піша, што пакуль невядома, ці ідзе гаворка пра каго-небудзь з людзей, зніклых падчас экскурсіі па калектарах. 

Пошукі астатніх сяброў групы працягваюцца. Правяраецца інфармацыя, што ў экскурсіі маглі ўдзельнічаць больш за 20 чалавек.

Як адзначае канал 112, на сайце, дзе можна было за 9 тысяч расійскіх рублёў з чалавека заказаць экскурсію па калектарах, гаворыцца, што мерапрыемства не праводзіцца падчас дажджу. Чаму гэтае правіла было парушана, пакуль невядома.

Клас
12
Панылы сорам
21
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
27
Абуральна
8