Уладзімір Казека. Фота: «Ганцавіцкі час»

Уладзімір Казека. Фота: «Ганцавіцкі час»

Калі Уладзіміра Казеку затрымалі на асабістую праверку, сяржант адразу запатрабаваў у яго тэлефон. На гэта фермер адказаў, што тэлефона ў яго няма. Сілавік здзівіўся і не паверыў, выклікаўшы старэйшага па званні. Той стаў пагражаць, што мужчына сядзе на 15 сутак, калі тэлефон у яго знойдуць. Уладзімір на тое адказаў: «Шукайце».

Абшукаўшы і не знайшоўшы тэлефона, здзіўленыя работнікі выклікалі цэлага падпалкоўніка. Той адразу запатрабаваў выдаць тэлефон па-добраму, каб не было непрыемнасцяў.

Але Уладзімір Казека спакойна адказаў: «Няма. Я іх не накупляюся. У мяне яшчэ ў маі тэлефон быў канфіскаваны».

Праз хвілін 40 фермера такі адпусцілі, так да канца і не паверыўшы, што тэлефона ў яго сапраўды не было.

У маі, калі Казека таксама вяртаўся з Польшчы, яго затрымалі за падпіску на «экстрэмісцкія каналы» ў тэлефоне. Тады яго праз суд пакаралі тройчы арыштам на розныя тэрміны. Пакуль ён сядзеў 43 дні запар, у яго без догляду загінулі ўсе спадзяванні на ўраджай і знікла 30 вуллёў пчол. У выніку фермер застаўся з доўгам 10 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Галоўны міліцыянер Гродзеншчыны пра палітычныя рэпрэсіі: «Не было такога дня, каб мы кагосьці не прыцягвалі»

У КДБ пачалі выклікаць людзей, якія нядаўна праходзілі польска-беларускую мяжу — крыніцы

Сілавікі затрымалі на мяжы жыхарку Брэста, якая ездзіла ў Польшчу на закупы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?