«Мы адзначаем трохгоддзе гэтай падзеі праз вечар беларускай паэзіі «Вольныя чытанні», які адбудзецца 16 жніўня а 19-й. Усе ахвотныя прачытаюць вершы беларускіх аўтараў у нашай утульнай гасцёўні», — паведамляе OMNI academia.
На вечары прагучаць творы са зборнікаў «Не расстраляныя», вершы Таццяны Сапач і Уладзіміра Караткевіча.
Вы можаце прачытаць вершы сваіх любімых аўтараў ці проста прыйсці і паслухаць беларускую паэзію, а OMNI academia пачастуе кавай ці гарбатай. Прыносьце, калі ласка, свае ўлюбёныя напоі і добры настрой.
Адрас: Aukštaičių g. 6-30, 11341 Vilnius.
Запіс у каментарах да паведамлення.
Уваход — данат €10.





