Аркадзь Волаж. Фота: Andrey Rudakov / Bloomberg via Getty Images

Аркадзь Волаж. Фота: Andrey Rudakov / Bloomberg via Getty Images

«Я катэгарычна супраць варварскага ўварвання Расіі ва Украіну, дзе ў мяне, як і ў многіх, ёсць сябры і сваякі. Я ў жаху ад таго, што кожны дзень у дамы ўкраінцаў ляцяць бомбы», — заявіў Волаж. 

«Было шмат прычын, з якіх мне даводзілася маўчаць. Можна спрачацца пра своечасовасць маёй заявы, але не пра яе сутнасць. Я супраць вайны», — гаворыцца ў заяве. 

Паводле ягоных слоў, ствараючы «Яндэкс», «ён і ягоныя калегі» верылі, што будуюць новую Расію — адкрытую, прагрэсіўную, інтэграваную ў глабальную эканоміку, вядомую ў свеце не толькі сваімі сыравіннымі рэсурсамі. Але «з часам» яны зразумелі, што краіна «не спяшаецца станавіцца часткай глабальнага свету».

«Пры гэтым ціск на кампанію рос. Але мы не здаваліся, рабілі ўсё магчымае нягледзячы на вонкавыя ўмовы. Ці заўсёды ўдавалася знайсці правільны баланс? Цяпер, азіраючыся назад, зразумела, што нешта можна было б зрабіць інакш», — напісаў ён.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што ён з 2014 года не жыве ў Расіі, ён разумее, што і на ім «ёсць доля адказнасці за дзеянні краіны». 

Волаж выступіў з гэтай заявай неўзабаве пасля таго, як журналісты звярнулі ўвагу на біяграфію, апублікаваную на асабістым сайце бізнэсмена.

У ёй Волаж назваў сябе ізраільскім прадпрымальнікам, які нарадзіўся ў Казахстане.

Расія ў біяграфіі не згадвалася ў якасці краіны, дзе Волаж пражываў і вёў бізнэс.

У чэрвені 2022 года Аркадзь Волаж трапіў пад еўрапейскія санкцыі праз расійскае ўварванне ва Украіну. Неўзабаве пасля гэтага ён пакінуў савет дырэктараў і пасаду генеральнага дырэктара групы кампаній «Яндэкса», а таксама кіруючыя пасады ў міжнародных даччыных структурах групы, нагадвае «Медуза». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2