Новая Беларусь канферэнцыя

Ціханоўская, Вячорка і Азараў на канферэнцыі «Новая Беларусь». Фота: фэйсбук Сяргея Падсасоннага

На канферэнцыі «Новая Беларусь», якая нядаўна прайшла ў Варшаве, Аляксандра Азарава вызвалілі ад пасады прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні правапарадку і законнасці. Гучная адстаўка абмяркоўвалася ў сацыяльных сетках, але неўзабаве грамадскасць пераключылася на іншую цікавую дэталь — жоўтыя шкарпэткі палітыка, які трапіў у няміласць. Піша Кацярына Гардзеева.

Яркія шкарпэткі — своеасаблівы трэнд у свеце афіцыйнай моды. Палітыкі і бізнэсмены, якія згодна з абавязкам службы вымушаныя прытрымлівацца кансерватыўнага стылю, знаходзяць прастору для творчасці ў дэталях — гальштуках, нагрудных насоўках і, вядома, шкарпэтках.

сенатар Тім Скотт

Сенатар Цім Скот. Фота: Official White house photo

Самы вядомы аматар спалучэння яркіх вырабаў са строгімі касцюмамі — прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо. Пры выбары шкарпэтак канадскі дзеяч кіруецца ідэяй «чым ярчэй, тым лепш» і смела дапаўняе імі афіцыйныя лукі.

Джасцін Трудо

Фота: інстраграм Джасціна Трудо

Такое свавольства іграе на руку Трудо: крэатыўны падыход да стылю дапамагае палітыку стварыць лёгкі і вельмі чалавечны вобраз, а таксама трансляваць схаваныя мэсэджы.

Трудо шкарпэткі

Фота: інстраграм Джасціна Трудо

Так, 25 чэрвеня 2017 года прэм'ер-міністр наведаў гей-парад, які праходзіў у Таронта. У той дзень гарнітур палітыка дапаўнялі шкарпэткі ў вясёлкавых колерах ЛГБТ-сцяга, упрыгожаныя адной цікавай дэталлю. Калі прыгледзецца да іх, можна было заўважыць арабскі надпіс «Ід мубарак». Гэтая фраза нясе важны сэнс для мусульман — звычайна яе гавораць у свята завяршэння святога месяца Рамадан. Па збегу акалічнасцяў менавіта яно выпала на дзень правядзення прайду.

Такім лукам Джасцін Трудо хацеў прадэманстраваць лаяльнасць да дзвюх важных груп, якія ёсць у канадскім грамадстве, а таксама падтрымаць мясцовага вытворцу шкарпэтак — кампанію Halal Socks.

Што не так са шкарпэткамі Азарава?

Беларускі дзеяч Аляксандр Азараў вырашыў працягнуць запамінальны трэнд і прыйшоў на афіцыйную канферэнцыю ў ярка-жоўтых шкарпэтках. Але калі да абранага адцення ніякіх заўваг быць не можа — гэты колер цалкам дарэчны для мерапрыемстваў з такім узроўнем кансерватыўнасці, — то даўжыня выклікае пэўныя пытанні.

Шкарпэткі Азарава

Фота: «Белсат»

Рэч у тым, што афіцыйны дрэс-код патрабуе няўхільна прытрымлівацца некаторых правілаў.

Адно з іх — шкарпэткі павінны быць такой даўжыні, каб цалкам закрываць нагу. Кароткія лічацца спартовымі і падыходзяць выключна для вобразаў у стылі кэжуал, спорт ці спорт-шык і ніколі не надзяваюцца ў спалучэнні са строгімі гарнітурамі і класічнымі туфлямі.

Смела насіце каляровыя шкарпэткі, але памятайце пра гэтае правіла.

Чытайце таксама:

Знайдзіце 10 адрозненняў. У летняй калекцыі «Элемы» заўважылі плагіят

Пяць рэчаў, якія псуюць любы вобраз

Якія колеры будуць актуальныя гэтай восенню. Інстытут Pantone вызначыў галоўныя адценні сезона

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?