У Дзень катоў людзі аддаюць даніну падзякі гэтым жывёлам за іх заслугі, дэманструюць ім сваё шанаванне і любоў.

Дзень стаў адзначацца ў 2002 годзе, яго прыдумаў міжнародны фонд Animal Welfare. Што праўда, у некаторых краінах гэтае свята адзначаецца ў іншыя дні.

Так, у Японіі Дзень ката адзначаецца 22 лютага. Гэта звязана з тым, што на японскай мове мяўканне кошкі перадаецца як «нян-нян-нян». «Нян» таксама можа азначаць «два», а «два-два-два» можна расцаніць як 22 лютага (другі месяц). У гэты дзень у Токіа праводзяць фестываль Дня катоў, дзе жывёлы выйграюць прызы за самыя ўнікальныя паводзіны.

17 лютага адзначаецца еўрапейскі Дзень катоў.

Як парадаваць улюбёнцаў

Ёсць некалькі варыянтаў, як можна цікава адсвяткаваць Дзень ката. Калі ў вас ёсць кот, парадуйце яго чым-небудзь смачненькім або купіце яму любімы корм ці ласунак.

Падарыце кату падарунак — ва ўсіх «хвосцікаў» розныя перавагі, але ўпэўненыя, што новая цацка спадабаецца любому з іх. Падарункам можа быць мячык, які звініць, або мышка.

Можна пайсці яшчэ далей і арганізаваць вечарыну, запрасіўшы сяброў свайго любімца. Тут, праўда, трэба сачыць, каб мерапрыемства прайшло мірна.

Ахвяруйце ў Дзень ката грошы для прытулку — зрабіце шчаслівымі яшчэ некалькі пушысцікаў.

Калі такі прытулак ёсць недалёка ад вас, можна самому аднесці туды корм або цацкі для коцікаў і пагуляць з імі ці папрацаваць там валанцёрам.

Калі ў вас няма ката — вазьміце яго з прытулку.

Паверце, сям'я і дом стануць найлепшым падарункам для жывёлы. А каціная ласка, цяпло і варкатанне будуць найлепшай узнагародай для вас на доўгі час.

Чытайце таксама:

Бадзяжных катоў і сабак у Беларусі становіцца ўсё больш. 70% з іх асуджаны на гібель

У цэнтры Слуцка валанцёры паставілі новы домік для коцікаў

«Душа разрываецца». У Маладзечне пад кустом пасялілася котка. Яна вядзе сябе, як Хаціка, і моцна сумуе па гаспадарах

Стала вядома, як каты маніпулююць людзьмі

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0