Відавочцамі ДТЗ сталі ратавальнікі, якія вярталіся ў падраздзяленне з выкліку. Яны пабачылі, што ў легкавым аўто заблакаваны кіроўца, а ў мікрааўтобусе — і кіроўца, і пасажыр, як паведамляе МНС.

Напэўна, вадзіцель легкавога аўтамабіля не дала рады кіраванню і выехала на паласу сустрэчнага руху.

43-гадовую жанчыну, кіроўцу легкавіка, дасталі з машыны з дапамогай гідраўлічнага інструменту і перадалі медыкам. Яе муж здолеў выбрацца з аўтамабіля самастойна. Пацярпелыя з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя.

З мікрааўтобуса супрацоўнікі МНС вызвалілі 37-гадовага кіроўцу і 55-гадовую жанчыну і таксама перадалі работнікам хуткай. Яшчэ адна 53-гадовая пасажырка загінула на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0