Украінскія ўлады апублікавалі фатаграфію наступстваў удару па Ізмаіле. Фота: Адэская абласная пракуратура

Украінскія ўлады апублікавалі фатаграфію наступстваў удару па Ізмаіле. Фота: Адэская абласная пракуратура

Паводле звестак паветраных сіл УСУ, у ноч на 2 жніўня расійскія войскі атакавалі Украіну іранскімі ўдарнымі беспілотнікамі «Shahed-136/131». Вайскоўцы паведамляюць, што пускі «шахедаў» ажыццяўляліся з трох кірункаў — Курск, Прыморска-Ахтарск, палігон «Чаўда» ў анексаваным Крыме.

«Сіламі і сродкамі паветраных сіл ва ўзаемадзеянні з супрацьпаветранай абаронай іншых складнікаў Сіл абароны Украіны знішчаныя 23 ударныя БПЛА. Большасць «шахедаў» знішчана ў Кіеўскай і Адэскай абласцях. На жаль, частка запушчаных ворагам дронаў пашкодзіла партовую інфраструктуру ў Адэскай вобласці», — было сказана ў заяве.

Кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Алег Кіпер раней паведаміў, што пасля расійскага ўдару па партах на Дунаі там успыхнулі пажары і пашкоджаны элеватар.

Адэская абласная пракуратура

Адэская абласная пракуратура

«Станам на 05:30 даных аб пацярпелых не паступала. Канчатковыя звесткі і вынікі баявой працы будуць ад вайсковага камандавання», — гаворыцца ў допісе Кіпера ў тэлеграме.

Украінская пракуратура ўдакладняе, што ў Ізмаіле былі пашкоджаныя або знішчаныя элеватар, збожжавыя ангары, рэзервуары аднаго з грузавых тэрміналаў, а таксама вытворчыя, складскія і адміністрацыйныя памяшканні.

Разбурэнні ў Ізмаіле — адміністрацыя Дунайскага параходства

Разбурэнні ў Ізмаіле — адміністрацыя Дунайскага параходства

Істотныя пашкоджанні таксама атрымаў трохпавярховы будынак «Марвакзала».

На фота відаць значныя пашкоджанні адміністрацыі Дунайскага параходства.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
19