Прэзідэнт Рэспублікі Конга Дэні Сасу-Нгеса і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перад афіцыйнай цырымоніяй прывітання лідараў дэлегацый на саміце Расія — Афрыка ў Санкт-Пецярбургу, 27 ліпеня 2023 года. Фота: Sergei Bobylev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Прэзідэнт Рэспублікі Конга Дэні Сасу-Нгеса і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перад афіцыйнай цырымоніяй прывітання лідараў дэлегацый на саміце Расія — Афрыка ў Санкт-Пецярбургу, 27 ліпеня 2023 года. Фота: Sergei Bobylev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Форум праходзіў 27-28 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу.

«Многія сілы працавалі, каб перашкодзіць поспеху гэтага саміту. Нават мы сутыкнуліся з вялізнымі складанасцямі, каб дабрацца сюды. Самалёт, які мы арандавалі, быў перанакіраваны ў Дубай, паколькі страхавая кампанія выступіла супраць прыбыцця гэтага самалёта сюды. У Дубаі нам давялося ўзяць у арэнду іншы самалёт. Гэта было няпроста. Я ведаю, што іншыя дэлегацыі таксама сутыкнуліся са складанасцямі, напрыклад, з праблемамі з дазволамі на пралёт над некаторымі краінамі», — прыводзіць словы прэзідэнт Рэспублікі Конга ТАСС.

Раней паведамлялася, што на гэты форум не паехалі дзве траціны афрыканскіх лідараў.

Лідараў афрыканскіх краін на сёлетнім форуме ўдвая менш, чым на аналагічным форуме 2019 года, дзе на найвышэйшым узроўні былі прадстаўлены 45 афрыканскіх краін. Пры гэтым пяць дзяржаў адмовіліся ад удзелу ў саміце цалкам, а палова дэлегавала на яго чыноўнікаў другога рангу: з 17-ці краін прыехалі віцэ-прэм'еры і міністры, а яшчэ з пяці — проста паслы.

Чытайце таксама:

Да Пуціна не паехалі дзве траціны афрыканскіх лідараў, Крэмль вінаваціць Амерыку

Пуцін не паедзе на саміт БРІКС у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе яго павінны былі б арыштаваць

«Мы будзем шчаслівыя, калі ён не прыедзе». У ПАР зноў папрасілі Пуціна не ляцець на саміт БРІКС

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1