Вольга Харлан

Вольга Харлан

Пасля паядынку расіянка падышла да Харлан з працягнутай рукой, але Вольга Харлан выставіла шаблю наперад і нешта сказала сваёй апанентцы.

Паводле правілаў FIE, «адмова фехтавальшчыка прывітаць суперніка, рэферы і гледачоў да пачатку паядынку або пасля апошняга ўдару караецца чорнай карткай (дыскваліфікацыяй)». Але няма дакладнага апісання, ці маецца на ўвазе менавіта поціск рукі.

Спачатку было прынята рашэнне аб дыскваліфікацыі ўкраінскай спартсменкі, ёй пагражала адхіленне на 60 дзён ад усіх турніраў. Але паколькі выпадак набыў вялікі рэзананс, то цяпер ранейшае рашэнне перагледжанае, прычым каб абысці правілы, знайшлі цікавы выхад.

У рашэнні адзначаецца, што Харлан мела права не ціснуць руку Смірновай паводле дзейнага на турніры кавід-пратакола. І ўвогуле федэрацыя расцаніла жэст са шпагай у канцы як вітанне.

Такое рашэнне FIE прыняла не сама сабой, а пад уплывам закліку МАК, які ўмяшаўся ў сітуацыю. Ён нават кваліфікаваў Вольгу Харлан на Алімпіяду-2024 нягледзячы на тое, што яна не змагла з-за гэтай сітуацыі прайсці адбор.

Цяпер украінка зможа выступіць у камандным турніры, які пройдзе 29 ліпеня. Харлан патрапіла ў заяўку каманды. Расія і Беларусь да каманднага турніру не дапушчаныя.

Чытайце таксама:

Беларускіх і расійскіх спартсменак не дапусцілі да тэніснага турніру ў Празе

Рашэнне аб удзеле беларусаў у Алімпіядзе-2024 не будзе прынята восенню — МАК

Украіна больш не будзе байкатаваць міжнародныя спаборніцтвы, калі беларусы і расіяне будуць на іх у нейтральным статусе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?