«Такое адчуванне, што ўздоўж мяжы нейкая магутная крыніца святла. На фота, вядома, дрэнна відаць, але калі ў вас від з акна на Польшчу — вы яго пабачыце», − паведаміў блогер.

Каб высветліць таямніцу, Пашалюк падняў у неба квадракоптар і зумам «разглядзеў» пастаўленыя палякамі ўздоўж мяжы з Беларуссю ветракі.

«Здаецца, суседзі спрабуюць выціснуць электрычнасць з ветру, які ляціць да нас, і такім чынам зніжаюць яго сілу і моц, − піша Васіль. — Ці не ў гэтым крыецца загадка пастаяннага «шанцавання» Брэста ў кліматычным сэнсе?

А калі раптам вы задаліся пытаннем — чаму яны могуць, а мы не, то ўспомніце, што ў нас на поўную моц працуюць (з невялікімі перапынкамі) два энергаблокі АЭС, куды ж нам яшчэ і ветракі?»

Пры нагодзе блогер звяртае ўвагу, што, паводле даследаванняў, ветракі ў год забіваюць ад 33 да 888 тысяч кажаноў. Пры гэтым жывёлам не абавязкова нават урэзацца ў лопасці, дастаткова проста праляцець побач з імі — і мышы атрымліваюць баратраўмы, паміраючы ад унутранага кровазліцця.

Чытайце таксама:

Загадкавая ўспышка ў небе над Гомелем і Кіевам: NASA заяўляе, што гэта не мог быць спадарожнік

У Гомелі і Мазыры зафіксавалі яркую ўспышку. Адначасова яе бачылі і на поўначы Украіны. Што гэта было?

У небе над Белгарадам і Масквой з'явіліся светлавыя слупы. Падумалі пра новую зброю, але ўсё больш банальна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?