Мясцовыя СМІ пішуць, што выбухнула ў двары дзяржаўнага банка. На месцы здарэння ўтварылася варонка памерамі 5 на 5 метраў.

Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Паводле растоўскага губернатара Васіля Голубева, каля кавярні «Чэхаў двор» у двары гістарычнага будынка дзяржбанка, як мяркуецца, выбухнула ракета.

«На месцы працуюць ратавальнікі. Загінулых няма. Ёсць некалькі пацярпелых, да якіх выехалі брыгады хуткіх. Чатыры чалавекі атрымалі лёгкія раненні ад разбітага шкла. Інфармацыя пра шкоду ўдакладняецца», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

На месцы выбуху ўтварылася варонка глыбінёй некалькі метраў. Побач з ёй былі выяўленыя, як паведамляецца, абломкі і паражальныя элементы, характэрныя для ракет сістэм С-200 або С-300. 

Чытайце таксама:

Аднаўленне Крымскага моста адклалі яшчэ на некалькі месяцаў

Маскву на світанку атакавалі беспілотнікі: пашкоджаны будынак побач з Мінабароны РФ

Аэрадром у Разанскай вобласці зноў атакавалі беспілотнікі — Baza

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?