Хлопец знаходзіўся на дарозе падчас акцыі, а ягоны твар аўтары фільма не схавалі.

Таксама была, як паведамляецца, затрыманая дзяўчына хлопца — імаверна, яе знайшлі па супольных фотаздымках з акцыі пратэсту ў тэлефоне.

Лукашэнкаўцы трактуюць выхад на праезную частку як злачынства, хоць гэта быў мірны і адзіны магчымы спосаб пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і парушэнняў законнасці.

Напэўна, большасць людзей, паказаных у фільме, ужо траплялі на здымкі спецслужбаў. Але праблема такіх твораў (як і з кнігай «Я выходжу») у тым, што яны прыцягваюць дадатковую ўвагу да людзей, якія да гэтага маглі трапіць у поле зроку спецслужбаў. Пасля кожнага гучнага твору пра пратэсты спецслужбы пачыналі хвалі рэпрэсій супраць тых, хто ў ім «засвяціўся». 

Такім чынам яны спрабуюць забіць двух зайцоў: і падтрымаць узровень страху сярод беларусаў, і справакаваць канфлікты і крыўды ў грамадстве.

Чытайце таксама:

У Мінску адразу пяці чалавекам прызначылі па году калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту

Апошні перформанс Алеся Пушкіна

Жыхара Чыжоўкі асудзілі да 7 гадоў калоніі за адміністраванне Telegram-канала раёна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?