Фота: БелТА

Фота: БелТА

Да апошняга прызначэння, з 2019 года, Аляксей Ляхновіч працаваў першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый. 

Чытайце таксама: Лукашэнка двойчы назваў нядаўна памерлага міністра транспарту Аўраменку «загінулым»

Нарадзіўся Аляксей Ляхновіч у 1977 годзе ў вёсцы Ганчары Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў БДУ і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўны шлях пачынаў на пасадзе эканаміста планавага аддзела аўтобуснага парка №7 г. Мінска. Аднак вельмі хутка быў запрошаны на кіруючыя пасады: ад 2002 да 2008 года працаваў у Міністэрстве транспарту і камунікацый галоўным спецыялістам і начальнікам аддзела пасажырскіх перавозак упраўлення аўтатранспарту.

З 2008 года працаваў ва ўпраўленні транспарту і сувязі Апарата Савета Міністраў, і праз 5 гадоў стаў кіраўніком гэтага ўпраўлення.

З 2016 года яго перавялі ў міністэрства транспарту і камунікацый — спачатку на пасаду намесніка міністра, потым пайшоў на падвышэнне да першага намесніка.

Падчас прызначэння на пасаду міністра Аляксандр Лукашэнка назваў Аляксея Ляхновіча «падрыхтаваным чалавекам». 

Пра ягоную сям'ю афіцыйныя крыніцы нічога не паведамляюць. З асабістага вядома, што Ляхновіч уваходзіць у апякунскую раду Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?