Уладзімір Зяленскі. Скрыншот відэа

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот відэа

«Сёння мы адзначаем Дзень дзяржаўнасці — ужо другі раз ва ўмовах поўнамаштабнай вайны. Усе імкнемся, каб налета мы адзначалі гэты дзень гэтак жа ў свабоднай сталіцы, але ўжо з перамогай», — цытуе Уладзіміра Зяленскага «Украінская праўда».

… Больш чым тысячагадовая гісторыя нашай дзяржаўнасці кажа, што трэба менавіта перамагаць. Не спыняцца, а перамагаць, не таргавацца, а перамагаць, не спадзявацца на капрыз лёсу, а перамагаць і будаваць такую моцную дзяржаву, каб яе патэнцыял і здольнасць сябе абараніць, вера нашых людзей у сябе, зброя ў руках украінцаў і адзінства ўсіх разам у дзяржаве гарантавалі захаванне дзяржаўнасці Украіны і непаўторнасць агрэсіі супраць нашай дзяржавы.

«Мы не верым, што Расія не захоча вярнуцца з агрэсіяй нават пасля таго, як мы выганім акупантаў з усёй нашай зямлі. Але перамога Украіны можа і мае быць такой, каб любыя спробы ворага вярнуцца не ішлі далей за хворую фантазію тых вар'ятаў, што выношваюць такія планы», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі мяркуе, што дзяржаўнасць хтосьці можа ўспрымаць толькі як заробак, пагоню за ўладай, сваімі амбіцыямі, а для іншых — моцных і чыстых — дзяржаўнасць становіцца найвышэйшай ахвярай — жыццём, якое героі аддаюць дзеля свабоды Украіны.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны, старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук, прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль, міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, кіраўнік МУС Ігар Кліменка, кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў, сакратар РНБА Аляксей Данілаў, кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак і іншыя.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3