Фота: Gettyimages

Фота: Gettyimages

Нагадаем, што SAG-AFTRA (амерыканскі прафсаюз, які прадстаўляе каля 160 000 медыяпрафесіяналаў па ўсім свеце) 13 ліпеня абвясціў пра пачатак найбуйнейшага страйку акцёраў у гісторыі Галівуда. Гэта адбылося пасля таго, як перамовы паміж гільдыяй акцёраў і Альянсам кіна— і тэлевізійных прадзюсараў скончыліся нічым.

Падчас аб'явы SAG-AFTRA аб забастоўцы ўпершыню была агучана і так званая ШІ-прапанова, высунутая Альянсам кіна- і тэлевізійных прадзюсараў. Прапанова гэтая прадугледжвае сканаванне акцёраў другога плану для выкарыстання не толькі ў адным праекце, але і ў любым іншым праекце назаўсёды.

Gizmodo прыводзіць словы аднаго з кіраўнікоў акцёрскага прафсаюза, які больш падрабязна расказаў, што менавіта прапанаваў ім Альянс прадзюсараў. Так, Альянс прапанаваў, каб акцёры другога плана (масоўкі) былі адсканаваныя, за што яны атрымалі б аднадзённую аплату, а іх кампанія атрымала б правы на валоданне гэтай выявай выканаўцы і неабмежаванае ў часе выкарыстанне яе ў любым праекце без далейшай згоды і кампенсацыі акцёру.

Такім чынам студыі маглі б забіць адначасова двух зайцаў: значна скараціць выдаткі на акцёраў масоўкі, а таксама быць упэўненымі ў сваёй будучыні ў выпадку, калі акцёр другога плану пазней стане зоркай. Тады б студыі мелі неабмежаваныя магчымасці з дапамогай ШІ «састарыць» ужо адсканаваных выканаўцаў і зрабіць іх «зорнымі» ў новым фільме. Такая ідэя відавочна магла б прывесці да абясцэньвання прафесіі акцёра.

Такога роду інвестыцыі ў штучны інтэлект распаўсюджваюцца ў розных галінах. Праца акцёраў, пісьменнікаў і мультымедыйных мастакоў знаходзіцца пад пагрозай з-за нізкай рэнтабельнасці, высокай прыбытковасці штучнага інтэлекту і генератыўных прадуктаў. Паколькі да страйку разам з SAG-AFTRA афіцыйна далучаецца і WGA (аб’яднанне амерыканскіх прафсаюзаў, якія прадстаўляюць пісьменнікаў у кіно, тэлебачанні, радыё і інтэрнэт-СМІ), гэтую забастоўку ўжо называюць гістарычнай.

Апошні раз Гільдыя кінаакцёраў (да яе зліцця з Амерыканскай федэрацыяй артыстаў тэлебачання і радыё) баставала разам з Гільдыяй пісьменнікаў Амерыкі ў 1960 годзе, калі Рональд Рэйган быў прэзідэнтам Гільдыі. Цяперашні аб’яднаны страйк павінен паказаць, што салідарнасць мае ключавое значэнне для атрымання справядлівага кантракта для ўсіх работнікаў галіны.

Чытайце таксама:

У Галівудзе застрайкавалі 160 тысяч акцёраў. Некалькі зорак пайшлі проста з прэм'еры «Апенгеймера»

Больш за ўсё ад развіцця штучнага інтэлекту пацярпяць работнікі разумовай працы — аналітыкі

Больш за восем тысяч пісьменнікаў патрабуюць спыніць выкарыстанне іх твораў без дазволу ў праграмах штучнага інтэлекту

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?