Пасля атакі беспілотнікаў ззаду будынка Мінабароны РФ відаць дым. Фота з тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ»

Пасля атакі беспілотнікаў ззаду будынка Мінабароны РФ відаць дым. Фота з тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ»

Каля 4 гадзін тэлеграм-канал «Shot» паведаміў пра атаку БПЛА на Маскву, з-за чаго над мостам было чуваць гукі выбухаў.

Канал паведаміў пра выбух у маскоўскім бізнэс-цэнтры на вуліцы Ліхачова. «У будынку, дзе знаходзіцца «Леруа Мерлен», выбіла шыбы на верхніх паверхах. Папярэдне менавіта туды «ўляцеў» БПЛА», — напісаў Shot.

У той жа час ТГ-канал «Mash» паведаміў, што ў будынку на Камсамольскім праспекце, які знаходзіцца недалёка ад Міністэрства абароны РФ, выбіта шыба, а каля будынка выяўленыя аскепкі беспілотніка. Паведамляецца, што цяпер інфармацыі пра загінулых і пацярпелых няма, піша «Украінская праўда».

Выданне ТАСС са спасылкай на экстранныя службы пацвердзіла, што аскепкі беспілотніка выяўленыя на Камсамольскім праспекце, а яшчэ адзін беспілотнік трапіў у гмах бізнэс-цэнтра на вуліцы Ліхачова.

А мэр Масквы Сабянін паведаміў, што каля 4 гадзіны раніцы зафіксаваныя ўдары беспілотнікаў па двух нежылых будынках. Паводле яго, сур'ёзных разбурэнняў і пацярпелых няма.

Адзначаецца, што на Камсамольскім праспекце і вуліцы Ліхачова перакрыты рух аўтатранспарту.

Клас
53
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6