Дональд Трамп Фота: Charlie Neibergall / AP

Дональд Трамп Фота: Charlie Neibergall / AP

«Я вельмі добра ведаю Зяленскага, і я вельмі добра ведаю Пуціна, нават лепш. І ў мяне былі добрыя адносіны, вельмі добрыя з імі абодвума. Я б сказаў Зяленскаму: «Хопіць. Вы павінны заключыць пагадненне». Я б сказаў Пуціну: «Калі вы не заключыце пагадненне, мы дамо яму [Украіне — Рэд.] вельмі шмат. Больш, чым яны калі-небудзь атрымлівалі, калі давядзецца». Я заключу пагадненне за адзін дзень. За адзін дзень», — заявіў Трамп.

Яшчэ 26 сакавіка 2023 года Дональд Трамп паабяцаў сваім выбаршчыкам завяршыць вайну ва Украіне за 24 гадзіны пасля свайго абрання на другі прэзідэнцкі тэрмін. Пазней ён таксама паўтарыў гэты тэзіс.

Трэцяга чэрвеня Зяленскі адзначыў, што «не зразумеў» словы Трампа пра тое, што ён бы завяршыў поўнамаштабную вайну за адны суткі, пасадзіўшы Кіеў і Маскву за стол перамоваў.

9 ліпеня Зяленскі заявіў, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн мог бы скончыць вайну ва Украіне і за 5 хвілін, калі б гаворка ішла аб здачы ўкраінскіх тэрыторый, але Украіна б не пагадзілася на гэта.

Чытайце таксама:

Расія другі раз за суткі ўдарыла па Харкаве, ёсць пацярпелыя

У Луганску прагрымелі выбухі. Расіяне заяўляюць пра выкарыстанне касетных боепрыпасаў

Украінскія войскі вызвалілі сяло Старамаёрскае Данецкай вобласці. Вось што гэта значыць

Клас
11
Панылы сорам
43
Ха-ха
27
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
6