Адпаведная папраўка ёсць у праекце закона аб унясенні змяненняў у шэраг законаў, як піша агенцтва «Прайм».

Згодна з папраўкай, якую хутка павінна разгледзець профільная камісія Сената Польшчы, кожны кіроўца, які выконвае аўтамабільныя перавозкі (пасажырскія, грузавыя, міжнародныя), павінен мець сертыфікат аб валоданні польскай мовай на ўзроўні як мінімум А2.

Па даных арганізацыі «Польскі транспарт і лагістыка», у польскіх кампаніях на міжнародных аўтамабільных грузавых перавозках занята каля 160 тысяч кіроўцаў — у асноўным з Украіны і Беларусі.

Экзамены на веданне польскай мовы прымае спецыяльная дзяржаўная камісія. Ад моманту запісу на экзамен да моманту атрымання сертыфіката звычайна праходзіць паўгода і больш.

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
3