Скрыншот з відэа 

Скрыншот з відэа 

«У цяперашні час мы разглядаем гэтае пытанне. Вельмі важна, каб усе сябры руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца захоўвалі сваю незалежнасць ад урадаў і носьбітаў зброі.

Гэта дазваляе нам дапамагаць бесстаронна, аддаючы прыярытэт людзям, якія найбольш маюць у гэтым патрэбу, дзе б яны ні знаходзіліся, на якім бы баку лініі фронту яны ні былі», — сказаў афіцыйны прадстаўнік, фактычна працытаваўшы палажэнне афіцыйнага статута Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Скандальная сітуацыя ўзнікла пасля таго, як расійскі рэсурс Sputnik паведаміў пра паездку Дзмітрыя Шаўцова на акупаваныя тэрыторыі Украіны, у т. зв. «ДНР», і апублікаваў відэа з ім, дзе кіраўнік беларускага Чырвонага Крыжа гаворыць шчымлівыя словы пра дзіцячыя пакуты, апрануты ў камізэльку з сімвалам расійскай агрэсіі — літарай Z на рукаве. 

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа — цалкам праўладная арганізацыя, якая безагаворачна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ва ўсіх яго дзеяннях як на словах, так і на справе. Сяброў гэтай арганізацыі, напрыклад, заўсёды ўключаюць у склад выбарчых камісій, і яны актыўна ўдзельнічаюць у фальсіфікацыі выбараў рознага ўзроўню. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ганна Смаляк нядаўна публічна падтрымала размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. Пра гэта яна заявіла ў эфіры гомельскага тэлебачання.

Чытайце таксама:

Генсака беларускага Чырвонага Крыжа вінавацяць у гамафобіі

Паводзіны кіраўніка Чырвонага Крыжа на сустрэчы з Сяргеем Лаўровым ашаламілі ФОТЫ

Ціханоўская назвала міжнародныя арганізацыі імпатэнтнымі

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14