Як растлумачылі ў Беларускай «чыгунцы», гэтыя змены часовыя і звязаныя яны з капрамонтам аўтамабільнага пуцеправода, які праходзіць над чыгуначнымі шляхамі паміж вуліцамі Маскоўскай і Чкалава. Чакаецца, што рамонтныя работы на гэтым пуцеправодзе працягнуцца каля 16 месяцаў.

Такім чынам, з 17 ліпеня маршруты зменяцца ў наступных цягнікоў:

  • №6911 і 6917 Асіповічы — Інстытут культуры,
  • №6912 Інстытут культуры — Асіповічы,
  • №6009, 6013, 6021 Орша — Інстытут культуры,
  • №6024 Інстытут культуры — Орша,
  • №6019, 6027 Барысаў — Інстытут культуры,
  • №6018 Інстытут культуры — Крупкі,
  • №6024, 6028, 6030 Інстытут культуры — Барысаў.

З 18 ліпеня зменіцца канцавая станцыя і пункт адпраўлення ў цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа:

  • №6001 Барысаў — Інстытут культуры,
  • № 6008 Інстытут культуры — Орша,
  • № 6010 Інстытут культуры — Барысаў.

«Гэтыя цягнікі будуць прыбываць і адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі замест Інстытута культуры з нязначнымі зменамі ў раскладзе», — гаворыцца ў паведамленні БЧ.

Як канкрэтна зменіцца расклад, можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у мабільнай праграме «БЧ. Мой цягнік» або па тэлефоне 105 у кантакт-цэнтры БЧ.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1