«Для мяне вялікі гонар трэніравацца з вамі, хлопцы!» — напісаў Цукерберг у інстаграме.

Пра магчымы паядынак Маска і Цукерберга па правілах ММА гаворыцца з канца чэрвеня.

Прычынай спрэчак паміж бізнэсменамі паслужыў выхад канкурэнта Twitter — Threads.

Маск заявіў, што Цукерберг паставіць чалавецтва пад свой «абцас». Карыстальнікі Twitter папярэдзілі Ілана, што Цукерберг займаецца джыу-джытсу. Маск адказаў, што «гатовы да бою ў клетцы».

Раней Маск правёў трэніроўку з сябрам Залы славы UFC і экс-чэмпіёнам у сярэдняй і паўсярэдняй вазе арганізацыі Жоржам Сен-П'ерам.

Фота: GeorgesStPierre / Ttwitter

Фота: GeorgesStPierre / Ttwitter

Маці Маска заявіла, што «адмяніла» бой сына, але самі бізнэсмены пра адмену не заяўлялі. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0