Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Вызначаны і арыенціровачны кошт аптымальнай экіпіроўкі школьнікаў у 2023 годзе. Так, зборы вучня пачатковай школы абыдуцца бацькам у суму ад 370 да 1122 рублёў, старшакласнікаў — ад 462 да 1392 рублёў, як паведаміла начальніца аддзела развіцця гандлю і паслуг дзяржаўнага аб'яднання «Сталічны гандаль і паслугі» Анастасія Макарская, як пішуць «Мінск-навіны».

Такія лічбы фармуюцца зыходзячы з рэкамендаванага пераліку тавараў, неабходных вучням.

— У гэты спіс уваходзяць адзенне дзелавога стылю, абутак, галантарэя, у тым ліку і заплечнік, канцылярыя і іншыя школьныя прыналежнасці. Трэба адзначыць, што вышэйназваныя сумы пазначаныя без уліку зніжак. Пакупнікі могуць зэканоміць на таварах для навучальнага года, прыйшоўшы ў сталічныя ўнівермагі ў спецыяльныя дні зніжак, — расказала Макарская.

Спецыялістка адзначыла, што, у параўнанні з мінулым годам, кошт школьнай экіпіроўкі падаражэў на 10%.

Маштабны продаж тавараў для вучняў, у тым ліку «школьныя кірмашы», у сталічных універмагах арганізуюць пачынаючы з сярэдзіны ліпеня. Будуць адчыняцца дадатковыя секцыі. Набыць неабходныя тавары можна будзе ў камфортных умовах, з наяўнасцю прымерачных кабін з кандыцыянерамі. Для зручнасці ў крамах аформяць стойкі з указаннем канкрэтных школ, першага і другога абавязковага элемента вучнёўскага гардэроба.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0