З беларускага боку на гэтым пераходзе размешчаны пункт пропуску «Беняконі». Транспарт на ўезд у Літву прымаецца ў штатным рэжыме.

З 2:45 11 ліпеня ў літоўскім пункце пропуску «Шальчынінкай» (сумежны беларускі — «Беняконі») адзначаюцца праблемы з работай праграмнага забеспячэння.

У сувязі з гэтым з тэхнічных прычын часова прыпынена афармленне на ўезд у Беларусь легкавога і грузавога транспарту. На ўезд у Літву афармленне праводзіцца ў штатным рэжыме.

У ДПК рэкамендуюць выбіраць альтэрнатыўныя маршруты.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1