Фота: «Кіберпартызаны», kbr.by

Фота: «Кіберпартызаны», kbr.by

Пра самагубства міліцыянта першымі паведамілі праваабаронцы.

Наколькі вядома «Нашай Ніве», 34-гадовы Дзмітрый Дземчык учыніў суіцыд 8 ліпеня. Мужчыну знайшлі ў гаражы. У яго засталося чацвёра дзяцей. Жонка толькі выйшла з дэкрэта.

Што стала прычынай трагедыі, пакуль не вядома. Дземчыка характарызуюць як «добрага чалавека».

Родам Дзмітрый Дземчык з Кобрынскага раёна. У 2018 годзе ён быў яшчэ звычайным операм крымінальнага вышуку.

У Брэсцкім абласным упраўленні МУС гаварыць з «Нашай Нівай» пра смерць супрацоўніка міліцыі адмовіліся. У Кобрынскім РАУС пытанне выслухалі і пасля паўзы заявілі, што такой інфармацыі не даюць.

Жыхары Кобрына, якія цяпер знаходзяцца ў эміграцыі, сцвярджаюць, што Дземчык удзельнічаў у палітычных пераследзе людзей. Прысутнічаў на допытах, затрымліваў нязгодных з палітыкай рэжыму Лукашэнкі.

Клас
44
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
13
Сумна
20
Абуральна
6