Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Цяпер можна будзе купацца ў кар'еры каля аграгарадка Кабакі ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці, там абсталявалі пляж.

Сайт Kobrincity.by піша, што мясцовыя азёры, утвораныя на месцы кар'ераў, знаходзяцца за два з паловай кіламетра ад Кабакоў, і адно з іх нават захавала бірузовы колер.

Гэтыя кар'еры з'явіліся амаль 100 гадоў таму, у 1930-х гадах, тады там уручную здабывалі карысныя выкапні. А пасля пашырэння вытворчасці крэйду здабывалі для вапнавага завода ў Бярозе.

Гэтыя кар'еры (усяго іх тры) знаходзяцца за 15 км ад Бярозы, за 40 км ад Кобрына, за 100 км ад Брэста і 245 км ад Мінска. Калі ехаць машынай, то лепш дабірацца па трасе М1 праз Кобрын да Горска, паварот на Н85 праз Малеч, затым па Р101 у кірунку да аграгарадка Кабакі.

Ад Мінска таксама лепш ехаць па трасе М1 да павароту на Р84 на Бярозу, па дарозе Р101.

Чытайце таксама:

Цяпер «Беларускія Мальдывы» можна наведаць афіцыйна

На «беларускіх Мальдывах» робяць пляцоўку для фота

Блакітныя азёры ў Любанскім раёне аддалі егіпцяніну

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3