Гаворка ідзе пра сумешчаныя праязныя: наземны транспарт ад «Мінсктранса» плюс электрычкі так званых «гарадскіх ліній» ад БЧ. Пасля павышэння тарыфаў на праезд на цягнікі праязны толькі на гарадскія электрычкі каштуе даражэй, чым праязны на тыя ж гарадскія электрычкі плюс яшчэ адзін-два віды транспарту.

Глядзім тарыфы.

На 3 сутак

  • 1 від транспарту (гарадскія лініі): 15,61 рубля
    2 віды транспарту («аўтобус — гарадскія лініі», або «тралейбус — гарадскія лініі», або «трамвай — гарадскія лініі»): 15,43 рубля

На 5 сутак

  • 1 від транспарту (гарадскія лініі): 20,07 рубля
  • 2 віды транспарту («аўтобус — гарадскія лініі», або «тралейбус — гарадскія лініі», або «трамвай — гарадскія лініі»): 19,67 рубля
  • 2 віды транспарту («метро — гарадскія лініі»): 19,99 рубля
  • 3 віды транспарту («аўтобус — тралейбус — гарадскія лініі», або «аўтобус — трамвай — гарадскія лініі», або «тралейбус — трамвай — гарадскія лініі»): 19,92 рубля

На 10 сутак

  • 1 від транспарту (гарадскія лініі): 33,45 рубля
  • 2 віды транспарту («аўтобус — гарадскія лініі», або «тралейбус — гарадскія лініі», або «трамвай — гарадскія лініі»): 32,61 рубля
  • 2 віды транспарту («метро — гарадскія лініі»): 33,14 рубля
  • 3 віды транспарту («аўтобус — тралейбус — гарадскія лініі», або «аўтобус — трамвай — гарадскія лініі», або «тралейбус — трамвай — гарадскія лініі»): 32,90 рубля
  • 3 віды транспарту («аўтобус — метро — гарадскія лініі», або «тралейбус — метро — гарадскія лініі», або «трамвай — метро — гарадскія лініі»): 33,31 рубля

І толькі пачынаючы з 20-сутачных праязных картка на 1 від (гарадскія лініі) будзе абыходзіцца танней, чым на 2 віды.

Па правілах, калі пасажыр купляе праязны на аўтобус — тралейбус — трамвай, то яму таксама дастаецца права ездзіць і на аўтобусах-экспрэсах. Атрымліваецца, што праязны на 1 від (гарадскія лініі) цяпер толькі на 47 капеек таннейшы (або на 1,4%), чым на 5 відаў (аўтобус, тралейбус, трамвай, аўтобус-экспрэс, гарадскія лініі)!

Імаверна, пасля падаражэння праезду ў астатнім гарадскім транспарце («Мінсктранс» і «Мінскі метрапалітэн») суадносіны цэн на праязныя білеты стануць звыклымі: чым больш відаў транспарту — тым даражэй.

Чытайце таксама:

Лічба дня: праязны на ўсе віды гарадскога транспарту ў Мінску падаражэў на 666 капеек

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
12
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
1