.

«500 дзён поўнамаштабнай вайны. Змяіны. Свабодны Востраў свабоднай Украіны.

Удзячны ўсім, хто змагаўся тут супраць акупантаў. Ушанавалі памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё ў гэтай бітве — адной з самых важных за час поўнамаштабнай вайны.

Слава кожнаму і кожнай, хто ваюе дзеля бяспекі ў нашым Чорным моры!» — напісаў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

«Самая цёмная ноч заўсёды перад світаннем. Гэты світанак на Змяіным быў натхняльным. Востраў Перамогі, які наведалі разам з прэзідэнтам і камандай. Перамогі ўкраінскага народа над расійскай ардой. 500 дзён… 9 гадоў вайны…

Мы ўсе вернем. І будзем сустракаць украінскія світанкі. Найлепшыя світанкі на гэтай зямлі. Слава нашаму народу», — дадаў потым у сваім тэлеграме кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Востраў Змяіны быў захоплены расійскімі сіламі неўзабаве пасля пачатку ўварвання. Ён стаў месцам нараджэння мема пра «расійскі вайсковы карабель», калі ўкраінскі вайсковец у нецэнзурнай форме адмовіўся здавацца расейцам. Расійскія сілы занялі востраў. У канцы чэрвеня 2022 года расейцы пакінулі Змяіны.

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1