Вянок ад Лукашэнкі на пахаванні Аляксея Аўраменкі

Вянок ад Лукашэнкі на пахаванні Аляксея Аўраменкі

Лукашэнка ўступіў у завочную дыскусію з незалежнымі медыя і тэлеграм-каналамі, якія на падставе сваіх крыніц сцвярджалі пра тое, што, прынамсі, чыгуначным транспартам ядзерная зброя ў Беларусь пакуль не завозілася. 

«Не змаглі адсачыць, натуральна, як перамяшчаліся, куды перамяшчаліся ядзерныя боегалоўкі. І пішуць, што з чыгункай нешта там было звязана, і што загінулы нядаўна міністр транспарту расстроіўся, што мы тут паралізавалі чыгунку перамяшчэннем боепрыпасаў. Па-першае, боепрыпасы былі перамешчаныя даўно і не маюць ніякіх адносін да гібелі гэтага міністра. Таму трэба супакоіцца», — сказаў Лукашэнка.

Боегалоўкі ж, маўляў, перамяшчаліся «не па зямлі», таму гэтага ніхто і не заўважыў.

Назваўшы два разы Аляксея Аўраменку не «памерлым», а «загінулым», Лукашэнка фактычна пацвердзіў, што смерць зусім маладога паводле ўзросту міністра адбылася не з натуральных прычын.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», атрыманай з дзвюх крыніц, 46-гадовы міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам. Адбылося гэта ў гаражы лецішча, яго знайшлі сваякі.

Чытайце таксама:

У Мінску развіталіся з раптоўна памерлым міністрам транспарту. Лукашэнка перадаў вянок

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
12