Паведамляецца, што ў атрад, у якім знаходзіцца палітвязень, прыйшоў супрацоўнік калоніі Навічыхін і адкрыта заявіў, што трое чалавек, у тым ліку і Андрэй, змяшчаюцца ў ШІЗА.

У верасні 2022 года Андрэя асудзілі да 6 гадоў калоніі за каментары ў адным з гродзенскіх тэлеграм-каналаў паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Вядома, што ён напісаў каментары ў ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года, калі ішлі жорсткія разгоны пратэстоўцаў.

Вядома, што палітвязень мае разлад асобы.

Чытайце таксама:

Палітвязня Ігара Аліневіча амаль месяц утрымлівалі ў ШІЗА

«Не білі — і тое добра». Магілёўскі музыкант Аляксандр Баль на волі

Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў «Навінкі»

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7